Прывітанне... =) І зноў я!... =) Другі раз за дзень!... =) Так... Таму што, літаральна праз пяць хвілін пасля апошняй сваёй навіны выпадкова даведалася пра заданне ў блоге SpecialDayCards, якое прапануе зрабіць паштоўку да Новага года з абрэзкаў, кавалкаў, негатываў - карацей кажучы з таго, што звычайна ідзе ў сметніцу... =) Ну вы ж мяне ведаеце!!! Я такія рэчы не выкідваю і заўсёды з інтарэсам і азартам выкарыстоўваю іх у працы... =) Вось і сёння не змагла прайсці міма... І сёння апошні яго (задання) дзень... Таму я адразу падхапілася да працы... І вось ужо гатова паказаць вам маю святочную навагоднюю паштоўку!.. =)
Будзе шмат фота з розных накірункаў... =) Паштоўка памерамі 12*14 см., у аснове крафт папера, выкарыстала абрэзкі навагодніх калекцый ТМ "Каралікі", кавалкі паперы тіш'ю (аранжавая) і крафта, крафт з тэкстам - гэта папера ад святочнага букета, які мне падарылі... Не змагла выкінуць... а на ім так да месца пра калядныя святы і 25-е снежня напісана... Толькі на англійскай мове.... ;)
Спілы напілены мной уласнаручна ... Дарма мяне бацька ў дзяцінстве піліць вучыў? ... =) А высушаныя галінкі вішні маюць вельмі цікавы колер спілаў... =)
Таксама выкарыстоўвала вырубныя лісцікі, выразкі з калекцыі ТМ "Каралікі"... Надпіс - штамп+эмбосіг залатой пудрай... Дарэчы гэтай пудрай паштоўка пакрыта па перыметру... =) Надта прыгожа блішчыць... =)
У акне відаць аленей... =) І гэта не проста акно - гэта шэйкер... Не надта часта іх раблю - нудна рукамі выразаць слаі рамак... =) Але калі раблю, тады ўжо баўлюся як магу: тут акрамя глітэру (срэбны і залаты) і мікрабісеру (срэбны і красны) я выкарыстала семя ад альховых шышак (якія назбірала загаддзя ў якасці нарыхтоўкі да зімы)... =)
А пад такім пунктам погляду становіцца бачны кавалак сушанага апельсіну... =) Не ... не сама сушыла... Ён быў дэкорам падарунка на мінулы новы год, што я атрымала.... Хамяк нагадаў захаваць... =)
І вядома пырскі белым акрылам!!!... =) Куды без іх?... =)
Спінку таксама ўпрыгожыла... =)
Вось такая атрымалася спантаная паштоўка... =)
Вось фота тых абрэзкаў, з якіх я выбірала матэр'ялы... =) Як бачыце не на адну паштоўку яшчэ засталося... =)
Банер задання... =)
Зазірну з ёй (паштоўкай) яшчэ ў некалькі заданняў:
1. Пасядзелкі за скрапам. Хуткі скрап. Паштоўка без кветак... =) Сапраўды хуткі скрап атрымаўся... =)
2. Кіеўскі скрап клуб. Заданне "А за вокнамі"... у мяне за вокнамі алені і завіруха... =)
3. І паспытаю ў Яраслаўскім скрап клубе: у іх заданне-стыль Шале... Ці атрымаўся ён у мяне? Хацелася менавіта ў гэтым стылі паштоўку зрабіць... Не ўпэўненна, што атрымалася... Буду чакаць вашых каментарыяў... =)
На гэтым з вамі развітваюся... =) Дзякую, што зазірнулі!... =)
Ксения, молодец :)) Так быстро и красиво :))
ОтветитьУдалитьДзякую!... =) Калі цікавая задача, тады і працаваць прасцей... =)
Удалитьчудесная открытка получилась! Спасибо за участие в задании от SDC!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... =) Вельмі рада, што своечасова заўважыла ў знаёмай у блоге ваша заданне!... =)
УдалитьУх ты, как неожиданно - новый год посреди лета)))))). Стильно получилось!
ОтветитьУдалитьСпасибо за активное участие в заданиях ТК "Посиделки за скрапом"!
=) Дзякую!... =) Улічваючы, што мне звычайна не хапае ў снежні часу рыхтавацца да НГ, вырашыла пачынаць загаддзя... ;)
УдалитьЧудесная работа! Так неожиданно - Новы Год летом! Спасибо большое за участие в задании блога "Киевский скрапклуб"!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) З нашым халодным летам - Чаму не? =)
УдалитьОткрыточка интересная и такая уютная!!! Спасибо, что вдохновляетесь и творите с ЯрСК!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =) Было жаданне ставарыць адчуванне знаходжання ў такім доме, пра які вы расказвалі ў сваім абзоры... =)
УдалитьОбожаю обрезки. С ними всегда такие уютные открытки получаются. Спасибо, что творите вместе с ЯрСК!
ОтветитьУдалитьЦалкам згодна... =) Дзякую за натхненне... =)
УдалитьТакая теплая и уютная работа получилась. Сразу представляется маленький домик в горах, камин, шерстяной плед и носки, потрескивающий огонь в камине и любимая книга. Такие приятные ассоциации. Спасибо за участие в задании ЯрСК!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =) Вельмі прыемна ведаць, што тым адтуванні і вобразы, якія хацелася выразіць, сапраўды знаходзяць адлюстраванне ў працы і вызываюць водгук... =)
Удалить