пятница, 30 июня 2017 г.

Серыя АТС "Дзверы ў лета"... =)

Прывітанне... =) Незаўважна праляцеў амаль цэлы месяц лета... =) Заўтра ліпень... Верыце? =)
А некаторыя кажуць, што лета яшчэ не пачалося... =) Вось для іх мне захацелася стварыць спецыяльныя дзверы ў лета... Адчыняеш - і ты там... =) Сонца, неба, мора... Палітра самая летняя -  дзякую за яе Маскоўскаму скрап клубу... =) Выкарыстоўвала акварэльныя фарбы Ладага ("Залацістая" №216, "Ярка-блакітная" №509)... Дзверы з ліста ТМ "Каралікі"... Рамонкі, адны с самых летніх кветак... Паспрабавала зрабіць уласнаручна (атрымалася падобна спадзяюся?)... Сярэдзінку зрабіла з дапамогай вадкіх дотсаў ад ФД (колер "Сонечны"). Трошкі карункаў, імітацыя машынных сцяжкоў чорным лінэрам і словазлучэнні напаміны, парады "Гэта твой дзень", "Любімы дзень", "Запомніць гэта"... =) Кампазіцыю складала з дапамогай скетча ад Фабрыка 212. Круціла яго і адлюстроўвала... =)
Вось такая атрымалася гэта серыя АТС: яркая, лёккая, паветраная... =)
 
 
 
 
 
Банеры заданняў: палітра ад МСК (спасылкі былі вышэй)
Скетч ад Фабрыка 212
І яшчэ зазірну ў блог FreetanyFlowers у заданне "Рамонкавы бум"... Менавіта яны натхнілі паспрабаваць зрабіць рамонкі... =)
 
І яшчэ адзначу СП "Падцягнем хвасты" - гэтай серыяй я зачыняю мэту з АСТ у сваім спісе недадзелаў! Ура!!!... =)
 
На гэты пакуль... =) Буду рада, калі хто пажадае абмяняцца... =) Добрага дня і сонечнага настрою... =)
 

12 комментариев:

  1. Ответы
    1. Разалія, дзякую... =) А галоўнае, склаліся самі сабой, з такім задавальненнем!.. =) Я пачала любіць фарбы... і асабліва акварэль!... =)

      Удалить
  2. После таких АТС-ок одна дорога - на море!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Цалкам згодна... Хаця я морам не хварэю... =) Але вельмі люблю падарожнічаць... =)

      Удалить
  3. Чудесные АТС! Легкие, воздушные! Спасибо, что участвуете в задании блога Freetany Flowers!

    ОтветитьУдалить
  4. Хорошенькие малыши! Спасибо за ваше творчество от блога Freetany Flowers!

    ОтветитьУдалить
  5. такие милые)
    спасибо от Фабрики 212

    ОтветитьУдалить
  6. Очень воздушные, красота! Спасибо за участие в задании от Московского скрап клуба!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!.. Надта прыемна чытаць такія водгукі!.. =)

      Удалить