пятница, 2 июня 2017 г.

Пара летніх канвертаў... =)

Прывітанне... =) На пачатку лета (шчыра кажучы за два дні да яго пачатка) склаліся ў мяне два простых падарункавых канверта... Выкарыстоўвала лісты ТМ "Каралікі" з розных калекцый, абрэзкі-астаткі з іншых праектаў...  Літаральна ўсе лісты з розных калекцый ("Настрой", Лета, ах лета", "Supergirl", "Summer love")! Але я працягваю здзіўляцца, як папера "Каралікі" спалучаецца паміж сабой... =)
Канструкцыя простая, зачыняецца на папяровы хамут.
Першы канверт з пары больш рамантычны... З яго дапамогай можна прызнавацца ў каханні... А што пакласці ў канверт? Білеты ў тэатр, сертыфікат у краму, сертыфікат на які-небудзь майстар-клас ці цікавы варыянт адпачынку... Варыянтаў для падарунка ў такім канверце дастаткова шмат... =)
 
 
 
Хамуцік здымаецца... Унутры кішэнька, а на клапане ёсць месца напісаць віншаванні і цёплыя словы прызнання... =)
 
 
 
Другі канверт больш сонечны "Happy day", ужо стаў часткай падарунка для маёй матулі на дзень нараджэння... =) Далікатныя галінкі, натуральныя адценні паперы і ўпрыгожванняў ствараюць нейкі асаблівы настрой... Дзверы да новых падзей і магчымасцей...
 
 
 
 
 
 
 
Натхняючай сілай былі тры заданні:
1. Асноўныя элементы дапамагло абраць заданне ад Кіеўскага скрап клуба "Летні дзень"...  Прапанавалі абраць мінімум 3 АЭ з дошкі натхнення. Для мяне гэта былі лугавыя кветкі і галінкі, гарохі, драўляны прынт, крафтавыя адценні ўвасобленыя ў канверце з дапамогай пробкавых упрыгожванняў, ледзь бачны рукапісны тэкст пад матылём на дошцы натхнення - захацелася паспрабаваць увасобіць (у мяне зроблен белым эмбосінгам - ускладніла фон)....
 
 
2. Абрала дастаткова шмат АЭ, але вельмі хацелася прастаты і чысціні ў гэтых працах... Таму ўпрыгожванняў мінімум, самыя неабходныя... =) А заданне, якое адпавядае гэтаму майму настрою ад Першага Беларускага "Чысцыня"... =)
 
3. Ну і заданне, якое хутчэй сваёй назвай адпавядае таму прынцыпу, згодна з якім я зараз працую... "Можна ўсё!"... У апошні час я эксперыментую з усім, што трапляе мне пад рукі... Сама ў сябе пытаю: "Аці можна зрабіць вось так?"... а потым сама сабе адказваю: "А чаму не? Давай паспрабуем!"... І ведаеце? Гэта сапраўды атрымліваецца даволі цікава... Мне пакуль не наскучыла... ;)
З дапамогай штампаў ускладніла эмбосінгам фон, зроблена ружовая кветка і зялёныя галінкі... =)
 
 
 Вось такі ў мяне пачатак лета... =) А ў вас?

8 комментариев:

  1. Ксения, спасибо за участие в нашем задании, Киевский СкрапКлуб! Ждем вас еще!

    ОтветитьУдалить
  2. Интересно и ярко!) Спасибо от Киевского СкрапКлуба!)

    ОтветитьУдалить
  3. Милые лаконичные конверты! Спасибо от Первого Белорусского!

    ОтветитьУдалить
  4. В каждом есть своя какая-то изюминка!)) Спасибо за участие в Первом Белорусском!

    ОтветитьУдалить