среда, 5 июля 2017 г.

Пяшчотна-ружовы вясельны канверт... =)

Добрага дня!.. =) Як пісала раней, учора нарадзілася ў мяне 2 вясельных канверта для грашовага падарунка... =) Менавіта грошы звычайна дараць на вяселлі... =)
У параўнанні з першым канвертам, гэты атрымаўся больш светлы... Але як і ў першым канверце я арыентыравалася на палітру ад блога "Каралікі". Проста вядучым колерам на гэты раз абрала ружовы і белы; бэзавы, шэры і крафт - акцэнты...
Вызначыцца з упрыгожваннямі дапамог СП "Крама чароўных паштовак", які пачаўся ў блоге "Bee Shabby". Падчас праекта можна рабіць паштоўкі/канверты/тэгі... На першым этапе ад удзелікаў чакаюць вясельную работу з АЭ: шэббі-стужкі, карункі, дотсы. Я выкарыстала ўсе прапанаваныя АЭ: шэббі-стужка завязана ў бант пад кветкавай кампазіцыяй, якая зроблена з карункавых кветак. Акцэнты бэзавымі дотсамі і празрыстымі з глітэрам дропсамі... =) 
 
 
 
 
 
 
Банэры заданняў (спасылкі былі вышэй):

  
Дзякую, што зазірнулі... =) Натхнення і сонечнага настрою!... =) 

8 комментариев:

  1. Ответы
    1. Юля, шчыра дзякую... Надта прыемна атрымліваць такія водгукі ад Вас!

      Удалить
  2. Цудоўны канверцік! Дзякуй ад блога Bee Shabby)

    ОтветитьУдалить
  3. Милая открытка в приятных тонах! Спасибо, что творите с Bee Shabby!

    ОтветитьУдалить
  4. Очаровательный конвертик! Ксения, спасибо за участие в проекте Bee Shabby!

    ОтветитьУдалить