среда, 5 декабря 2018 г.

Мініальбом "Калядная ноч".... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з міні-альбомам (канструкцыя гармонік) пра калядную ноч... =) Мініальбом выкананы ў стрыманым сціплым варыянце... Асноўнае ўпрыгожванне сакавітая, кантрасная папера з калекцыі "Калядная ноч" ад ТМ "Каралікі"... =) 

Вокладка абцягнута мяккім палатном глыбокага зялёнага колеру... =) Залатыя акцэнты на вокладцы і чыпборд надаюць святочнасці... =) 
Зачыняецца на эластычную стужку... =)
Разлічаны на размяшчэнне 6 фота памерамі 10*15 см. і 4 фота памерамі 7*10 см. Пад фота зроблены спецыяльныя вугалкі... Акрамя непасрэднай ролі фотаальбома, можа выкарыстоўвацца як фотарамка. 


Вось такі атрымаўся мініальбом... Пакажу яго ў тэматычным заданні "Ho-ho-ho" блога LemonCraft. Іх дошка натхнення адпавядае настрою, з якім я працавала над гэтым альбомам - класічная каляровая гама чырвоны, зялёны, белы, чорны, залаты... =) Акрамя таго галоўныя сімвалы свята: яловыя галінкі, сняжынкі, домікі і востралісты... 

І зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап клуба "АЭ: чыпборд, жывёлы, зіхаценне"... У гэтым альбоме прысутнічаюць чыпборд (назва альбома) і зіхаценне (чып пакрыты белай з золатам пудрай і бліскучыя залатыя пайеткі). 

На гэтым зараз развітваюся!... =) Дзякую, што зазірнулі!... =) Да сустрэчы!... =) 

10 комментариев:

  1. Очень динамичный альбом, немного жаль, что все подложки закроются фотографиями! Спасибо за участие в задании Ярославского скрап-клуба!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Я спадзяюся, што фотаздымкі, якія будуць жыць у гэтым альбоме будуць выклікаць больш душэўнага водгаку, чым папера, з якой зроблены фотаальбом... ;)

      Удалить
  2. Черный и зеленый, интересно! Спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) За смелае каляровае спалучэнне падзякуем аўтару калекцыі "Калядная ноч" ад ТМ "Каралікі"... =)

      Удалить
  3. Спасибо за участие в задании блога ЯрСК!

    ОтветитьУдалить
  4. Интересеый альбом, спасибо, что творите с Ярославским скрап-клубом!

    ОтветитьУдалить
  5. Thank you for joined to Christmas Lemoncraft challenge 😊

    ОтветитьУдалить