Добрага ранку, сябры і госці блога... =)
Сёння ў мяне настольны каляндар - рэч функцыянальная і зручная... І акрамя таго прыгожая (спадзяюся, што вы менавіта так і адзначыце) і стварае настрой... =)
Аснова зроблена з крафтавага кардону... Дэкарыравана дызайнерскай паперай ад ТМ "Каралікі", памяровымі вырубнымі элементамі (нажы EcoPaper і набытыя на Aliexpress), папяровымі карункавымі сурвэткамі. Акцэнты - вадкія дропсы ад Фабрыка дэкору (чырвоныя з глітэрам)... =)
Каляндарная сетка мацуецца на металічны клямар, пры заканчэнні можна раздрукаваць новую, ці выкарыстоўваць аснову каляндара, як дошку для нататак... =)
Выкананы каляндар ў класічных навагодніх адценнях... Мне нагадвае ці лясную чашчобу, ці поўную міску з імбірным пячэннем... =) А якія ў вас з'явіліся асацыяцыі?
Зазірну з ім у заданне-натхненне блога Даступны скрап... =) Натхнілася агульнай палітрай, галінкамі, драўляна-паласатым фонам, пячэннем... =)
І зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап-клуба.... З АЭ выкарыстала: жывёлу (вырубны разны алень) і зіхаценне (дропсы з глітэрам, перламутравы кардон для вырубкі аленя).... =)
І зараз буду развітвацца... =) Рада, што завіталі... =) Да сустрэчы!... =)
Уютная вещичка получилась!Спасибо, что творите с блогом Доступный Скрап!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!!! =)
ОтветитьУдалить