четверг, 20 декабря 2018 г.

Касмічныя паштоўкі... =)

Прывітанне... =) Сёння я пакажу вам сваі касмічныя паштоўкі... =)
Апошнім часам хто толькі не малюе космас, якіх толькі ідэй не з'яўляецца ў інтэрнэце... А колькі я перагледзіла майстар-класаў! Бо такія працы сапраўды ўражваюць... =)
І шчыра кажучы, нельга сказаць, што ідэі гэтых паштовак уласна мае... Хутчэй маё бачанне, мая інтэрпрэтацыя, мая спроба... Спадзяюся, ўдалая... =)
 
 
Гэты серыя паштовак пра новы год і цуды... =) Нездарма ж кажуць, што калі загадаць жаданне на падуючую зорку, яно абавязкова спраўдзіцца!... =) А цуды там, дзе ў іх вераць... =) 
 
 
 
Надпісы на ўсіх паштоўках зроблены штампамі і эмбосінгам (залатой і белай з золатам пудрамі)... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія атрымаліся мае касмічныя паштоўкі... =) Зазірну з імі ў заданне блога Art Piaskownica "Паштоўка + зіхаценне"... Я выкарыстоўвала пудры для эмбосінгу з зіхаценнем, пайеткі для акцэнтаў... І вобразна кажучы, на паштоўках зіхацяць зоры... =)
 
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Ці атрымалася ў мяне стварыць космас? Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы!... =)  

10 комментариев:

  1. Мне вельмi спадабалiся вашы касмічныя паштоўкі. Заўсёды зайздросцiла людзям, якiя умеюць маляваць. :) I космас у вас атрымаўся самы сапраўдны.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!!! =)
      Я шчыра кажучы, таксама маляваць не надта ўмею... =) Але вельмі падабаецца гэта тэхніка малявання... =)

      Удалить
  2. Zachwycające:) Dziękuję za udział w wyzwaniu Art-Piaskownicy.

    ОтветитьУдалить
  3. Wszystkie cztery kartki są piękne! Dziękuje za udział w wyzwaniu Art - Piaskownicy :)

    ОтветитьУдалить
  4. Такие красавицы! Глаз не отвести.
    Спасибо от Арт-Кладовой

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Самой надта падабаецца гэта тэхніка... І вынікі заўсёды ўражваюць!!! =)

      Удалить
  5. Hej hej ... skontaktuj się proszę z nami w sprawie odebrania nagrody:
    artpiaskownica@gmail.com

    ОтветитьУдалить