пятница, 14 декабря 2018 г.

Паштоўка да Новага году... =)

Прывітанне!... =) Сёння хуткі пост з навагодняй паштоўкай, якая таксама склалася надта хутка!... =) Аднак, шчыра кажучы, нарэзаная пад паштоўкі папера (з калекцыі ад Фабрыка дэкору) у стане нарыхтовай чакала амаль год... =) Відаць трэба было іх "вытрымаць", нібы добры сыр... =)
 
Галоўны элемент на паштоўцы - тэматычная картка... Пад ёю шматслойнасць з абрэзкаў паперы, крафта, велума, рамка-выразалка... Сэнс надае віншавальны надпіс... І акцэнты чырвонымі паўпацеркамі... =) Вось і весь рэцэпт... =)  
 
 
 
 
 
 
Зазірну з ёю ў заданне - натхненне блога LemonCraft... Калі пабачыла дошку - праца склалася сама... =) І адценні паперы, і элементы (галінкі, падарункі, цацкі на ёлку)... =)
 
 
Таксама пакажу паштоўку ў заданні "Хутка Новы год" Камчатскага скрап-клуба... =) АЭ: яловыя цацкі... У мяне яны прадстаўлены на картке (цэнтральны элемент)... Акрамя таго, нібы яловыя шары дапаўняюць паштоўку паўпацеркі... =)
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =) 

4 комментария:

  1. Открытка получилась очень атмосферная. С Новым 2019 годом!Здоровья и счастья! Благодарим за участие в задании Камчатского СкрапКлуба! Надеемся, что и в других заданиях увидим Вас!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!... =) З новым шчасцем!... =) Буду абавязкова заглядваць!... =)

      Удалить
  2. Beautiful card.Thank you for participating in Lemoncraft challenge

    ОтветитьУдалить