воскресенье, 28 января 2018 г.

Стан: "Пошук новага"... =)

Прывітанне... =)
Сёння будзе шмат тэксту, думак, эксперыментаў... Вядома, хто-сьці да мяне ўжо даўно так робіць... =) Але для мяне гэта новае, эксперыментальнае... і гэта так натхняе!... =)
Гатовы чытаць? ... пачалася гэта гісторыя з таго, што я вырашыла паспрабаваць зрабіць белы акрылавы арт-спрэй (падобны на тыя, што я нядаўна набыла ад маркі DECOLA). Узяла пусты распыляльнік, выціснула з тубы туды белую акрылавую фарбу, дадала вады, перамяшала пакуль фарба не растварылася... Гатова!...
Але неабходна выпрабаваць, як атрымалася. Ці працуе распыляльнік, ці мае такая фарба неабходную ўкрывістасць... =) Таму адразу ўзяла свой ART-book... Но на звычайных кніжных аркушах не надта добра відаць, неабходна было зрабіць кантраст... Таму нанесла Гесса ад ФД, потым абрала тры колеры фарбы, нанесла, пасушыла... Пасля ўзяла зроблены спрэй і зрабіла некалькі пшыкаў... Укрывістасць добрая, нават вырашыла крыху разбавіць вадою... Пасушыла і атрымала цікавыя размывы... Фон стаў нагадваць мора... Таму зрабіла адбітак компаса... і рукапісны тэкст, нібы старыя лісты...  Захацелася дадаць залатых пырскаў эмбосінгам... Але як? нямя ні штампаў такіх, ні дабера, каб кробкі намаляваць... Вырашыла паспрабаваць зрабіць пырскі вадкім скотчам. Напырскала, пасыпала пудрай... А калі страсянула лішкі, заўважыла, што адбіткі не высахлі і таксама набралі пудру, а таксама згіб паміж старонкамі... Ну што рабіць, пачала запякаць так... У выніку атрымалася цікава і фактурна... Дадала крыху чыпборду з астаткаў, надпіс... Вось і атрымаўся разварот ... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Але вынік эксперыменту мяне так уразіў, што адразу вырашыла зрабіць серыю паштовак для мужчын (шчыра кажучы, своечасова ўспомніла пра СП "Герой майго рамана" ад блога "Пасядзелкі за скрапам")... Натхненненая морам... =)
І ў працы над паштоўкамі таксама не абышлося без эксперыментаў...
Падрыхтавала асновы, лісты-панэлі над якімі буду працаваць (ўсё з астаткаў паперы - разбіраю свае запасы... =)) Узяла першую панель, выдавіла на яе з тубусаў фарбы, пэнзлікам нанесла і зразумела, што надта шмат выдавіла фарбы. Таму на другі пэнзлікам перанесла залішкі. Але на першай панэлі заставалася яшчэ шмат, таму трэцюю панэль я проста паклала зверху і прыжала, такім чынам перанесла фарбу. Пасля разводы белым акрылам са спрэю. Высушыла. Час удасканаліць фон эмбосінгам. Тут проста зрабіла пырскі белым акрылам і прысыпала іх пудрай, запякла. Потым зрабіла адбіткі тэкставым штампам. І тут вырашыла зрабіць два колера пудры (залаты і белы)... Вырашыла, зрабіла... Фон гатовы. Пагледзіла, якія АЭ ў заданні СП, выбрала два: компас і пайеткі. Зрабіла выразкі компасу з дапамогай штампа і эмбосінгу чорнай пудрай з глітэрам. Падрыхтавала надпісы... у гэты раз вырашыла зрабіць іх на беларускай мове... =) Компас прыпадняла на піўны кардон, пад компам сізаль. Пасля таго, як прыклеіла элементы, занялася дробнымі акцэнтамі: мікрабісер, міні-пайеткі (мацавала на празрысты медыўм), пасля крупныя пайеткі (мацавала на Gloosy ад ФД). І ўсё, паштоўкі гатовы... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія хуткія, сакавітыя паштоўкі атрымаліся на ўзлёце натхнення... =)
 
Іду з ёю ў СП "Героя майго раману" ад блога "Пасядзлкі за скрапам"... =) У першым этапе натхняе вобраз "Капітана Джэка"... =) Неабсяжнае мора, блікі і ўсплёскі, сама назва СП з'явіліся натхненнем да гэтым паштовак. АЭ: компас і пайеткі (дзвух памераў)... =)
 
 
Акрамя таго зазірну ў заданне "Золата/срэбра" ад блога Інтэрніць... Выкарыстала задатую пудру.
 
 
На гэтым развітваюся, але не надоўга... ;) Ёсць у мяне яшчэ працы, якія чакаю, каб іх паказалі... =) Дзякую, што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!.. =) 

27 комментариев:

  1. Какие цвета обалденные получились! такая глубина... Очень красивые открытки!
    Спасибо, что творите вместе с блогом ИнтерНить!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!... =) Так, неверагодная глыбіня... сама ў захапленні... =)

      Удалить
  2. Ксения, отличные эксперименты с красками! Открытки яркие, сочные, такие жизнерадостные! Спасибо от Посиделок за участие в нашем СП!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Эксперыменты - гэта заўжды цікава і натхняе... =) У мяне з'явілася жаданне зрабіць такім жа чынам жаночую серыю ў іншых адценнях... =) Мяркую, хутка пакажу!... =)

      Удалить
  3. Интересные эксперименты и их результат! Очень красивая палитра! Спасибо за то, что поддержали наш проект! ТК "Посиделки за скрапом"

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую!=) Часам проста неабходна рабіць штосьці новае для сябе... =)

      Удалить
  4. Мммммм....какая потрясающая глубина цвета... Класс!!!
    Очень рады видеть знакомые лица в проекте :). Отличное начало!!! До встречи в следующих этапах!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. С самыми теплыми пожеланиями - ТК "Посиделки за скрапом"!

      Удалить
    2. Оооо. Шчыра дзякую! Рада, што ёсць час удзельнічаць у такім цікавым праекце!.. =)

      Удалить
  5. Необычный фон и фактура! Очень красиво)))
    Спасибо от ТК "Посиделки за скрапом"

    ОтветитьУдалить
  6. Я в восторге от такой передачи настроения моря! Спасибо от ТК" Посиделки за скрапом"

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую! Выклікаць такія пачуцці сваёй працай - высокая адзнака... =)

      Удалить
  7. Цветовое сочетание невероятное, радует глаз). Как говорится, превращаем косяки в изюминки)). Получилось отлично! Спасибо от ТК "Посиделки за скрапом" за участие в нашем СП, ждем новых экспериментов!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Пасля такіх маіх эксперыментаў мая жаба танчыць джыгу... =)

      Удалить
  8. Шикарные цвета! Глубокое синее море! Здорово, что такие эксперименты приводят к созданию красивых открыток! Спасибо за поддержку нашего СП. Ждем вас в следующих этапах. ТК "Посиделки за скрапом"

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Люблю, калі скрап не толькі ў якасці Арт-тэрапіі, адпачынку і захаплення, але і мае практычны бок... =) Для мяне і для іншых людзей, што вакол мяне... =)

      Удалить
  9. Палитра настоящая морская. Легкая для восприятия работа. Спасибо от ВСК

    ОтветитьУдалить
  10. Какие шикарные фоны получились, открыточки чудесные, спасибо за участие от блога "Интернить"!

    ОтветитьУдалить
  11. Красиво. Спасибо от Интернити за золото и серебро))

    ОтветитьУдалить
  12. Палитра, фактура-очень красивая! Спасибо от ВСК, что вдохновились нашим заданием!

    ОтветитьУдалить
  13. Чудесные морские открытки!
    Благодарю за участие в нашем задании ВСК!

    ОтветитьУдалить