понедельник, 22 января 2018 г.

Серыя паштовак ў мужскім характарам... =)

Дабранач!... =) Некалькі дзён таму перабірала паперу і знайшла палосы акварэльнай паперы і кавалкі крафта, і вырашыла пусціць іх у справу - зрабіць  невялікія паштоўкі... Зрабіла асновы, пачала перабіраць абрэзкі паперы, чыпборд, знайшла астаткі выразалак з калекцыі "Hipster" ад  ТМ "Каралікі". У выніку склалася серыя мужскіх паштовак... =) Але ў той жа час атрымаліся яны даволі рамантычнымі - хто сказаў, што валенцінкі павінны быць толькі ў чырвона-ружовых адценнях?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Так як гэтыя паштоўкі створаны цалкам з астаткаў (ну акрамя вадкіх дотсаў і дробсаў, і пудры для эмбосінгу) - пакажу іх ў заданні "Смеццевы праект" ад блога Viva la Vista...  Вельмі люблю такія праекты і заданні... Мая "жаба" не дазваляе мне выкідаць матэрыялы - я звычайна выкарыстоўваю ўсё да апошняга... У мяне нават ярлык адпаведны ёсць - Скрапразхламленне=)
 
 
Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Дабранач!... =) І да сустрэчы!... =) 
 

2 комментария:

  1. Классные открытки, брутальные, но с юмором )) По поводу цвета валентинок, я с вами полностью солидарна )) Спасибо, что творите вместе с Viva La Vista!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую! Асабліва за падобныя праекты... =) Заўжды цікава, што атрымаецца за рэч з астаткаў, якія здаецца толькі ў сметніцу... =)

      Удалить