Прывітанне... =)
Мяркую, хто заходзіць у госці ў маю Майстэрню, ужо звярталі ўвагу на ярлык "Скрапразхламленне=)"... =) Працэс гэты цягнецца ўжо больш года... Але за тыя гады, што займаюся скрапбукінгам паспела нагадаваць шмат дабра, матэрыялаў: месца займае занадта, а выкідаць шкада - навошта дабывала? І вырашыла я не набываць безкантрольна новыя матэрыялы, а скарыстаць тыя, што маюцца... =)
Некаторы час назад я ў чарговы раз перебрала сваю паперу, цэлыя наборы адклала ў бок; тыя, што набывала па лістах - асобна; а абрэзкі (і вялікія, і малыя) і крыху парэзаныя лісты асобна. І вырашыла ў першую чаргу выкарыстоўваць яе, апошнюю групу паперы... =)
Акрамя таго мною былі знойдзены нарыхтоўкі для паштовак з канвертамі (купленыя мо 3-4 гады таму)... І выразалкі не памятаю з якой калекцыі - смачныя кексы... =)
Вось з гэтага багацця і вырашыла зрабіць што-небудзь... =)
Атрымалася серыя вясновых падарункавых канвертаў 11*16см. Папера ТМ "Каралікі" (абрэзкі лістоў з розных калекцый), кексы, астаткі фонавага чыпу (неапрацаваны), штамп-надпіс, пайеткі, празрыстыя дроспы ад ФД. Зачыняецца на бант з атласная стужкі... =)
Запрашаю іх разгледзіць... =)
Вось такія атрымаліся канверты... =) Зазірну з імі ў заданне "Утылізацыя астаткаў" блога Дэкаратыўны горад...
На гэтым развітваюся... Дзякую, што зазірнулі ў госці... Буду рада пабачыць вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)
Ксения, от Ваших конвертиков прям веет весной!!! Завяочки на оборотной стороне такие кокетливые))
ОтветитьУдалитьСпасибо от блога Scrap товары.
Дзякую!.. =) Так прыемна!... =) У нас за вокнамі і не зіма, і не вясна... Вось і клікаю хутчэй... =) А такі варыянт закрыцця канверта мне самой вельмі падабаецца: практычна, нязвыкла, проста... =)
УдалитьКрасота, особенно приглянулась с птичкой, такой весенний, нежный!!! Благодарим за внимание к заданиям блога Scrap Товары!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненне!
Удалить