Прывітанне.... =) Пакажу вам зараз серыю прац у нязвыклым для мяне фармаце - невялікія навагоднія віншавальныя карткі і крошкі-тэгі, каб напісаць імя на падарунках...
Галоўныя элементы - карткі з калекцыі паперы "Ноч перад Нараджэннем Хрыстовым" ад ТМ "Каралікі". Фоны ці зроблены "з нуля" ці дапрацаваны з дапамогай тэхнік mixed media.
Памеры картак 7*10 см. (крыху больш АТС). Зроблены на піўным кардоне. Далей больш падрабязна пра кожную... =)
1. Фон зроблен з нуля: фарбаваны зялёным арт-спрэем DECOLA (гэта акрылавы спрэй), паверх прайшлася залатой металізірованая фарбай і праштампавала чорнай падушачкай праз трафарэт - атрымаўся малюнак... Картку прыпадняна на пераплетны кардон, пад картку сізаль. Драўляныя сняжынкі і залатыя пайеткі....
2. На фоне папера з названай раней калекцыі. Паверх паперы нанесла малюнак праз трафарэт глітэрнай фарбай ад Фабрыка Дэкору (колер белы)... Элемент з надпісам таксама прыпадняла, пад ім сізаль... Сняжынкі зроблены з дапамогай дыраколу, пафарбаваны глітэрнай фарбай (колер белы). Зроблены акцэнты шклянымі кроплямі з глітэрам ад ФД (колер блакітны).
3. Фон зроблен з нуля. Картка пакрыта Гесса ад ФД. Праз трафарэт нанесены рэльеф тэкстурнай пастай (ФД). Фарбавала арт-спрэямі DECOLA (колеры зялёны і фіялетавы - на той момант былі толькі яны), пасля прайшлася залатым воскам і глітэрнай фарбай (ФД, колер белы). Элемент ў надпісам прыпадняты, пад ім сізаль. Акцэнты зроблены з дапамогай міні пайетак (мацавала на Glossy ад ФД).
4. Фон з нуля. Нанесла спрэі ад ФД (металік "Ізумруд з золатам" і хамелеон "Раса ў траве"). Пасля праз трафарэт празрысты мадэлюючы гель (Таір). Пасля высыхання дадала колеру з дапамогай арт-спрэя (колер зялёны). Злёгку нанесла задаты і срэбны воскі. Па вуглах дадала кантрасту чорнай тушшу. Ну і вядома, элемент з тэкстам прыпадняты, пад ім сізаль. Акцэнты: мікрапайеткі на Glossy і празрыстыя кроплі з глітэрам ад ФД (колер "Ізумруд").
І ва ўсіх працах выкарыстоўвала ўніверсальный клей ад ФД.... =) Без яго амаль не працую... =)
І яшчэ адна частка гэтай замовы невялікія (3*5см.) тэгі. Зроблены проста: піўны кардон, арт-спрэі (зялёны і фіялетавы), трафарэты і глітэрныя фарбы ад ФД (белая і залатая), люверсы і баваўняныя ніткі з бубачкамі... =) Галоўны элемент - дыракольная сняжынка з перламутравай дызайнерская паперы.
Зазірну са сваімі працамі ў заданне натхненне "Stylish New year" ад блога "Create Dreams"
Чорна-зялёная каляровая гама, святочнае блішчанне - адразу прывабіла і натхніла... =)
У заданне "Навагодні серыял" ад Варонежскага скрап клуба. Выканаць серыю прац (не менш 3-х)...
Удзячна, што зазірнулі... =) Спадзяюся дачыталі да канца... ;) Хай здзяйсняюцца жаданні!... =)
Карточки очень стильные и праздничные, а тежики - это настоящее блестящее чудо! Спасибо от блога Create Dreams
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... =) Так... Тэгі атрымаліся сапраўды мілыя крошкі... =)
УдалитьЭтот комментарий был удален автором.
ОтветитьУдалитьВельмі мне спадабаліся вашыя АТСкі, але так нязвыкла чытаць апісанне на беларускай мове) Але я вельмі радая, что я гэта ўбачыла) На украінскай пішуць, на рускай, на інглішы, а чым нашая адрозніваецца?)) Творчых поспехаў, буду сачыць за вашым блогам) Дзякуй за ўдзел у ЧБ Create dreams
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!!!... =) Так прыемна чытаць вашы словы пра мову!... =) Мне некаторыя кажуць: "Навошта? Не зразумела!"... А мне так шкада, што беларускую мову амаль нідзе не чуваць... =) Яна ж такая прыгожая!... =) Вось і вырашыла і сама мову ўспомніць і, спадзяюся, іншым яе прыгажосць паказаць... =)
УдалитьКакие чудесные малыши! Я вот не могу творить в маленьких размерах! Поделитесь секретом!
ОтветитьУдалитьСпасибо за участие в задании "Творить мечты"
Шчыра дзякую... =) Для мяне сакрэт у тым, каб выбраць адзін галоўны элемент... а астатняе - гэта падтрымаць ідэю і галоўны элемент... =) І ўвогулле, калі ёсць ідэя - памер не праблема... =)
УдалитьОчень здорово получилось! Ксения, спасибо от ВСК!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... =) адзін вялікі эксперымент... =)
УдалитьПраздник с ноткой таинственности и волшебства нашел свое отражение в этих карточках! Спасибо, что вдохновились заданием ВСК, Ксения :))
ОтветитьУдалитьОооо.... як прыемна чытаць, што атрымалася стварыць такое ўражанне!... =) Шчыра дзякую!... =)
УдалитьОчень стильные карточки! Каждая со своей ноткой новогоднего настроения. Спасибо за участие от ВСК!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую!... =) Палічыла, што новы год - гэта не абавязкова чырвоны і зялёны... =)
УдалитьЗамечательные открытки с такой необычной палитрой! Спасибо от Фабрики декора!
ОтветитьУдалить=) Дзякую... =)
Удалить