пятница, 28 сентября 2018 г.

Аксамітная восень.... =)

Прывітанне!!! Сёння я да вас з восеньскай паштоўках - пажаданнем... Але восень мая нязвыклая жоўта-чырвоная, а пяшчотная ружова-шэрая... А навеялі мне такі яе вобраз светлыя вераснёвыя раніцы, калі яшчэ сонейка не ўзышло, паўсюль лёгкая дымка, і на зямлі, зёлках, лісцце і ўвогулле ўсіх паверхнях блішчаць кроплі расы... 
Такая восеньскай натхняе на творчасць, каханне, дорыць крылы і адлюстроўваецца ў вачах каханых...
А карункі і сізаль нібы павуцінкі, у якіх заблыталіся самыя смелыя мары...
 
 
Папера ТМ "Каралікі" (розных калекцый)... Хто сачыць за маёй творчасцю, ведае, як я люблю паперу гэтага вытворцы!... =) Чып ад Craftstory пакрыта глітэрнай фарбай ад Фабрыка Дэкору... Лісцік - вырубка нажом EcoPaper... Ружовая папера - упакоўка ад кветак аднойчы мне падораных... мой ХАМЯК не мог яе не захаваць... =)
 
 
Спінка таксама злёгку ўпрыгожана... Таксама нажы EcoPaper...
 
 
Зазірну з гэтай паштоўкай у Заданне "Аксамітная восень" ад Варонежскага скрап клуба .... АЭ якія я выкарыстала восеньскій лісты, чыпборд і пырскі... =)
 
 
На гэтым пакуль развітваюся... =) Дзякую, што зазірнулі.... =) Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Необычайно нежная осень, Ксения! Спасибо, что творите с ВСК ))

    ОтветитьУдалить
  2. Очень интересная открытка!!
    Спасибо от ВСК за участие!!

    ОтветитьУдалить
  3. У вас почти CAS получился) Спасибо за такую нежность от ВСК!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую.... =) Так? Нездарма кажуць, што КАС адзін з самых складаных стыляў.... Сапраўды нязвыкла было выразіць сэнс мінімумам элементаў.... =)

      Удалить