воскресенье, 11 ноября 2018 г.

Міні дзённік снежня... =) Снежань 2018г.

Прывітанне... =) Другі раз за дзень... =)
 
Пакажу вам зараз скрап-не скрап... =) Хутчэй сэнсоўная рэч, чым 100% прадстаўнік скрап мастацтва... =)
 
А дакладней, міні дзённічак снежня... Памеры яго ўсяго 10,5*15,5см. рознафарматныя лісты і крафт-пакет сабраны ў сшытачак на звычайныя скобы... З упрыгожванняў крыху вырубкі (нажы MimiCat, EcoPaper + набытыя ў Кітаі), крыху штампаў (больш надпісаў, менш малюнкаў), крыху тэматычных картак, папяровых карункавых сурвэтак, сашчэпкі і куткі для фото.... Зачыняецца на доўгую стужку баваўняных карункаў і дзве дэкаратыўныя прышчэпкі... 
 
У дэкаратыўным плане ўсё надта проста... Але больш значнае месца ў гэтым Дзённічку займаюць спісы/месцы для запісаў: "Наша зіма", "Ідэальны дзень", "Я люблю", "План на дзень", "Хай усе жаданні спраўдзяцца".... Праверана не адзін раз, калі напісаць спіс жаданняў, напрыклад, і адкласці гэты спіс... А потым пра некаторы час (напрыклад у наступным снежні) праверыць... Бачыш, што не менш паловы з іх спраўдзілася... =) Ці то калядныя цуды... Ці то правільная падсазнальная настройка... =) Але лічу гэта добрай практыкай... =)
 
Спадзяюся гаспадару гэтага Дзённічка таксама пашанцуе на цуды ў гэтым снежні... =)
 
Усё расказала, што хацела... А зараз запрашаю разгледзіць сам дзённік... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі стрыманы і сціплы атрымаўся Дзённічак... =) Пакажу яго ў наступных заданнях:
 
1. "Тры ў рад: філалогія" блога ArtСlubUA...  Заданне з абавязковымі элементамі... Я абрала наступныя: тэкст/надпісы, штампы, вырубка...
 
 
2. "Міні фармат" блога Даступны скрап... Памер дзённіка 10,5*15,5 см., у таўшчыню не больш 1 см.
 
А як вы ставіцеся да такога рода дзённічкаў? Ці бывала ў вас, што запісаныя жаданні спраўджаюцца нібы самі сабою?
 
Буду рада даведацца пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

6 комментариев:

  1. Очень полезная вещица, и очень функциональная! Спасибо что творите с АРТ-КЛАДОВОЙ

    ОтветитьУдалить
  2. Замечательно получилось! Благодарим за участие в задании блога Арт-Кладовая!

    ОтветитьУдалить
  3. Чудовий ДД - хочеться побачити його заповненим ;)! Дякую від Українського Арт Клубу!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Спадзяюся ён змесціце самы цёплыя пачуцці... =)

      Удалить