Прывітанне... =)
Апошнія некалькі дзён я разважала над тым, адкуль у мяне столько матэр'ялаў і куды іх усе складаць... =) Чаму зараз, куды я іх складвала раней, запытаеце вы? Проста мы з каханым параўнальна нядаўна пераехалі на 2-х пакаёвую кватэру замест 1-пакаёвай... і на гэты раз вырашылі здымаць кватэру без мэблі (часткова маецца свая, часткова плануем набыць)... =) Але набываецца ўсё паступова, павольна... і пакуль амаль усе мае матэрьялы ляжаць на падлозе вакол невялікага працоўнага стала ... =) І здаецца, што яны займаюць большую частку памяшкання... іх сапраўды шмат!!!... =) Але мой хамяк патрабуе яшчэ і яшчэ... =) "Куды? Ты яшчэ мінулае не скарыстаў!" І вось я вырашыла ў бліжэйшы час нічога новага не купляць... =) І рабіць новыя працы з таго, што ёсць у мяне зараз... І грошы на новую мэблю зберагу... ;) Другая мэта - скарыстаць як мага больш усялякіх невялікіх абрэзкаў паперы, карункаў, усялякіх дэталек і рэчаў, якія другі чалавек бы выкінуў у смецце, а мой Хома загадаў: "Аднойчы абавяскова спатрэбіцца! Захаваем!"... Нават каханы без майго дазволу не выкідае рэчы, якія я магу скарыстаць для творчасці... =) Лічу прыйшоў той самы час... =) Разбіраем свае скарбы... =) Хто са мной? =)
Так да чаго я гэта расказваю? А да таго, што
2 этап СП "Мелодыя кахання" ад блога Artistic Line выдатна падыходзіць для гэтай мэты... =) На другім этапе неабходна зрабіць упакоўку для падарунка каханым... =) А я ўжо некалькі дзён пазірала на круглую каробачку ад сыра Hochland, якую чамусьці захоўвала ўжо больш за паўтары гады... Я адразу вырашыла яе дэкарыраваць... І як відаць на фота, я выкарыстоўвала абрэзкі паперы ад ТМ "Каралікі" з мінулых праектаў... А яшчэ гэта калекцыя ("Чувственность") была адна з першых, што я набыла ў гэтага вытворцы... І тады яшчэ яны рабілі тытульны ліст той жа шчыльнасці і якасць, што і іншыя лісты ў калекцыі... Менавіта адтуль і назва маёй скрыначкі, і часткова, поласы для дэкора... =)

Што ў выніку атрымалася? Пяшточная зефірка... =) Ружовыя і мятныя адценні (менавіта ў гэтых адценнях зроблена амаль уся калекцыя паперы "Чувственность")... шмат баваўняных карункаў... І так, кветкі зроблены з тых жа карункаў уласнаручна... =) Чыпборд таксама ад ТМ "Каралікі" (ветачкі і серцайкі) расфарбаваны вадкімі допсамі ад ФД ("Мятный", "Пяшчотны шэббі")... Рамка з халоднага фарфора (як і кветкі зроблена ўласнаручна)... =) Вырубныя лісцікі выдатна дапоўнілі кампазіцыю на мой погляд (сваёй машынкі не маю, таму вырубку заказваю... гэтыя лісцікі, лічу, універсальныя)... =) Жамчужныя паўпацеркі дадалі трошкі бляску... =) Здаецца пра ўсё сказала... Можна разглядаць з усіх бакоў... ;)
Дыяметр скарбоначкі 11 см, глубіна 2,5 см. Звонку вышыня за кошт упрыгожванняў 3,5 см. У такой каробачцы можна падарыць простыя цукеркі ці пячэнне... Але яна стане годнай упакоўкай і для ювелірнага ўпрыгожвання ў падарунак каханай жанчыне... ;) У любым выпадку такі падарунак запомніцца надоўга... =)
Банэр этапа:
Акрамя СП зазірну са сваёй зефіркай яшчэ ў некалькі заданняў... =)
4. Ну і мае любыя
"Каралікі" і іх Галерэя студзеня... =) Гэта ўжо чацвёртая ці пятая мая праца ў гэтым месяцы? Ну што я магу зрабіць - большая частка скрап-паперы, што ў мяне ёсць іх вытворчасці... =) Надта яна мне падабаецца, якасная, універсальная... Я недзе ўжо пісала, што амаль усе калекцыі паміж сабою выдатна спалучаюцца... =) Прастора для творчасці неабмежаваная... =)
5. І яшчэ адна
галерэя... Фабрыка дэкору... =) А тут я магу бясконца расказваць пра іх клей (універсальны і прафесійны пераплёт) і вадкія допсы... =) Менавіта гэтыя прадукты ФД я выкарытоўвала ў сваёй працы... =)
Ну вось здаецца пакуль усё... =) Шмат было літар... Спадзяюся не стаміліся чытаць? Падзяліцеся сваімі думкамі наконт набыцця і захоўвання ўсялякіх матэр'ялаў... =) І яшчэ буду рада пабачыць вашы ўражанні ад каробачкі: удала атрымалася ці не? Загаддзя дзякую... =) Да сустрэчы!!!.. =)