Прывітанне... =) Сёння я да вас з сонечным настроем... =) Менавіта так я назвала сваю новую працу... А чаму так і што за яна я раскажу больш падрабязна далей... =) Запрашаю да бяседы... =)
Праца, якую сёння паказваю на ваш суд Тэг "Сонечны настрой"...
Па-першае: я першы раз раблю тэг, як самастойны скрап-аб'ект. Раней, калі і рабіла, то ў альбом для нататак... =)
Па-другое: першы раз раблю такую амаль цалкам mixed media працу...
Па-трэцяе: ідэя і паслядоўнасць выканання гэтага тэга склаліся літаральна за 15 хвілін самі сабою - insight... =) два месяца таму я пачала займацца Йогай... Здавалася б, што ў гэтым такога... Але раней гэта былі звычайныя фізічныя практыкаванні... А апошнія некалькі заняткаў я пачала адчуваць лёккасць і натхнёнасць... І вось першы вынік... ;)
Фон зроблен з нуля: грунт, тэктсура, акрылавыя фарбы, алкаголікі, штэмпельныя падушачкі, фонавы штамп "Пісьмо".... Фон атрымаўся занадта яркім і мне захацелася яго трохі патушыць - прайшла сухім пэндзлікам з белым акрылам... Магу сказаць, што на стварэнне гэтага фона натхніў майстар-класс Наталлі Байковай ... Калі глядзела, круцілася ў галаве думка: "чарадзейства і варажба нейкія"... калі пачала рабіць, сапраўды было адчуванне нібы варажбою займаюся... =)
Асобна спынюся і раскажу пра кветку... =) Апошні час з зайздрасцю паглядаю на кветкі Freetany Flowers... Але пакуль не магу іх сабе дазволіць (пра нагоду можна даведацца тут) ... І акрамя таго я даволі часта раблю кветкі самастойна... Вось і вырашыла паспрабаваць зрабіць нешта падобнае... =) Freetany Flowers вядома не атрымалася (да і не было надзеі ;))... Але вынікам я задаволена... Кветка атрымалася фактурная, аб'ёмная, мікмедзійная... =)
Дапоўнілі кампазіцыю вырубныя крафтавыя лісцікі, сізаль і мікрабісер на празрыстым мадэлюючым гелі... =)
І вядома люверс і шэббі-стужка - які тэг без гэтага? ... =)
Вось такі ён атрымаўся сонечна-аранжавы... Кажуць, кожны колер мае свой сэнс, сваё значэнне... Аранжавы - колер жыццёвай энергіі і духоўнага развіцця... =) І калі я пазіраю на гэты тэг, у мяне з'яўляецца жаданне ўсміхацца... проста так... без нагоды... =) А якія эмоцыі ён выклікае ў вас? Напішыце ў каментарыях, мне будзе цікава даведацца... =)
З гэтым тэгам я зазірну:
3. Галерэя студзеня ТМ "Каралікі" ... На гэты раз не з паперай... ;) На гэты раз з фарбамі (іх у мяне менш, чым паперы... пакуль... ;) )... Выкарыстоўвала наступныя фарбы:
Вось такі атрымаўся мой невялікі эксперымент з mixed media... і мяркую не апошні... =) Раскажыце, а якія ў вас пачуцці выклікае гэты тэг і аранжавы колер увогулле? ... =)
Такие теплые цвета как искра от пламени!!!большое спасибо от ДК Каралики за творчество и тепло!
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Душа патрабуе сонейка, цяпла і вясны... =)
УдалитьBeautiful tag. I love you tiny beads! Thank you for playing along with Fabrika212
ОтветитьУдалитьДзякую... =) У апошні час пачала часцей яго (мікрабісер) выкарыстоўваць... =)
Удалить