вторник, 3 января 2017 г.

Навагодні настрой... Паштоўка з Мішкай Тэдзі... =)

Прывітанне... =) Сёння пакажу Вам яшчэ адну паштоўку, якую рабіла ў апошнія дні перад Новым годам... =) Надта яны (апошнія дні перад святам) атрымаліся ў мяне выніковыя... =)  
 
 
Галоўны герой паштоўкі - мядзведзь Тэдзі... Зроблен з дапамогай штампа, расфарбаваны ўласнаручна... У лапах ён трымае чырвоную святочную кветку з бляскам на пялёстках...=) За яго спіною елка (асноўны сімвал свята) і гадзіннік, каб не прагледзіць надыход новага года.... Побач з елкай, вядома падарункі... =) І шмат снега, які блішчыць і пераліваецца... =) Драўляныя карункавыя сняжынкі таксама пакрытыя глітэрам... =)
 
 
 Бліжэй бліскучыя месцы... =)
 
 
Адчыняеш паштоўку  і бачыш месца, куды можна пакласць добрыя пажаданні і падарункі (квіткі ў кіно ці тэатр, сертыфікат... )...
 
 
Паштоўка ўжо, спадзяюся, жыве ў сваім новым доме і радуе сваю гаспадыньку... А я пакажу яе ў блоге "Скрапнутыя" у заданні "Навагодняя казка"...
 
 
 
І зазірну ў блог Look and Do і паўдзельнічаю ў заданні-рэцепце "Ёлка-красный-блеск".... Чырвоныя кветка ў лапах Мішкі і адзін з падарункаў, блішчаць сняжынкі, рамка з надпісам, пялёсткі на кветцы і гадзінні па краі... Ну а елка, лічу, добра бачна... =) 
 
На гэтым пакуль усё... =) Да хуткай сустрэчы!!!... =) 

4 комментария: