Прывітанне... =) Сёння зайшла з вамі падзяліцца сваім невялікім адкрыццём... =)
Скарбы сустветнага мастцатва, карціны вялікіх майстроў маюць вялікую натхняючую сілу.. І гэта не сакрэт... Такім жа чынам не сакрэт, што колькі людзей, столькі і мяркаванняў... Камусьці больш да спадобы класічныя карціны, якія ілюструюць нашу рэчаіснасць... Іншых больш захапляюць стылі мадэрн, кубізм і т.п. А здараецца, што некаторыя стылі ты просто не прымаеш для сябе, яны табе ўвогуле не падабаюцца, ты іх не разумееш...
І я была ўпэўнена, што вось такія "чужыя" стылі, працы, карціны проста не здольны мяне натхняць... Упэўненна была да таго часу, пакуль сама не абвергла гэта...
Такою "чужой" была для меня творчая спадчына мастака Густава Клімта, карцінамі якога прапанаваў натхніцца творчы гурт блога "Фабрыка дэкору"... =)
Я была ўпэўненна, што гэта заданне пройдзе міма мяне... А ўчора пачала наводзіць парадак у сваіх матэр'ялах, складваць абрэзкі паперы... і сама не заўважыла, як амаль на адным подыху зрабіла паштоўку... =)
Памеры паштоўкі 15*15 см. Ад карцін Г.Клімта геаметрычнасць фону, залатыя акцэнты ...
Калі я працавала над паштоўкай у галаве круцілася думка пра сяброўства і пра тое, што толькі с цягам часу мы пачынаем па-сапраўднаму разумець каштоўнасць дружбы... Магчыма, менавіта таму захацелася нагадаць гэтай паштоўкай "Цані момант!" ...
Бліжэй дэталі... =) Кавалкі залатой фольгі і залаты мікрабісер...
Кампазіцыя склалася па скетчу "Маскоўскага скрап-клуба"
І зноў у галерэю месяца "Каралікі" (ну люблю я гэту паперу!!!... =)
Падчас працы выкарыстоўвала матэр'ялы:
- Папера ад ТМ "Каралікі"
- Мікрабісер і залатая фольга
- Мадэлюючы празрысты гель "Таір"
- Люверсы і шнур...
- Штампы: Decola "Пісьмо", ScrapBerry's "Craft Essentials"...
Здаецца ўзгадала ўсё... =)
Спадзяюся, зацікавіла вас настолькі, што вы дачыталі да канца... =) Дзякую, што зазірнулі! Да сустрэчы!... =)
Золотая фольга+микробисер завораживают... Спасибо, что добавили свою работу в галерею Ярославского скрап-клуба
ОтветитьУдалитьБыла рада паўдзельнічаць... =) Дзякуючы такім натхняючым заданням, у апошні час пачала эксперыменты з мікрабісерам... вельмі цікавы матэр'ял... =)
Удалить=) Дзякую... =)
ОтветитьУдалитьСпасибо за участие в задании от Московского скрапклуба!
ОтветитьУдалитьДзякую за натхненне... =)
УдалитьЗдоровски! Спасибо от Московского скрап клуба, что воспользовались нашим скетчем!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьКсения, чудесная работа, женственная и очаровательная! Спасибо, что вдохновляетесь и участвуете в задании Фабрики Декору!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... Як і пісала, нечакала, што знайду натхненне... Але была прыемна здзіўлена... =) Дзякуючы вашаму заданню, знайшла новую крыніцу натхнення... =)
УдалитьКсения, очень здорово, что вы смогли выйти из зоны комфорта! Согласна - вдохновение порой приходит совсем неожиданно =)) Спасибо, что вдохновились нашим заданием! Фабрика Декору.
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Зацікаўленна чакаю наступнае заданне... =)
Удалить