Прывітанне... =) Незаўважна прайшоў час... Толькі мы рыхтаваліся сустракаць Новы год... а ўжо на календары месяц студзень аж 18 дзень... =) Чым нам запомняцца гэтыя калядныя зімовыя дні? Спрабуючы адказаць на гэта пытанне у меня склалася серыя магнітаў на халадзільнік... =)
Выкананы магніты амаль цалкам з паперы ТМ "Каралікі" ... На аснове пераплётнага кардону... =)
Паспрабуеце здагадацца, якія зімовыя забавы і падзеі схаваліся ў гэтых невялікіх картках-магнітах?
Праводзіць час каля каміна, саграваючыся не толькі фізічна, але і ў душы... =)
Складаць планы на наступны год... Пошук патрэбный ключоў для дасягнення пастаўленных мэтаў, хай і не заўсёды, здавалася б, выканальных... Я веру, што чалавек можа дасягнуць усяго, чаго ён сапраўды жадае... =)
Прыемны дамашні вечер з каханым за праглядам чароўнага, добрага, зімовага фільма...
Няспешныя прагулкі па зімовым лесе, карміць птушах, вавёрак, дыхаць свежым зімовым паветрам... І як прыемна, што лес у мяне амаль каля дома і збольшага ён хвойны... =) Які водар!!!... =)
Безумоўна, запомніцца навагодняя елка і падарункі пад ёю!!!... =) Першы раз за некалькі год у нас атрымалася паставіць сапраўную елку... =) Як гэта прыемна і чароўна!!!... =)
А яшчэ ў гэтым годзе я безумоўна запомню Калядны канцэрт Харавой капэлы Палаца культуры прафсаюзаў, ў якой я спяваю ўжо больш за два гады... =) У гэтым годзе падчас канцэрта атрымалася стварыць такі чароўны калядны настрой!!! За гэта вялікая падзяка нашым кіраўнікам, які з такім густам склалі праграму канцэрта і не шкадуючы сіл працавалі з намі, большай частакай аматарамі без музычнай адукацыі... =)
Вось такія былі яны, зімовыя забавы-заняткі ў мяне і маіх блізкіх... =) Са сваім расказам зазірну ў блог ScrapMate ў іх заданне "Зімовыя забавы"...
З музычным магнітам паўдзельнічаю ў заданні ад "Таццяніны казкі" з абавязковымі элементамі... =) Са спіса АЭ я выбрала тры: белы колер (адна з руж, карункі, рамка, і акрылавая фарба), карункі і ўзор палоскі (нотны стан)... =)
Акрамя таго зазірну ў Craftstory у іх заданне №32 "Птушкі за вокнамі"...
Птушка зроблена з пластыка з дапамогай форм "АртПрасвет" уласнаручна... =)
Вось такі атрымаўся доўгі расказ... =) Спадзяюся, вам было цікава пазнаёміцца са мной трохі бліжэй... =) А чым вы займаліся ў гэтыя зімовыя снежныя дні? Раскажыце ў каментарыях, калі ласка... =)
P.s. А я пакуль пайду яшчэ зазірну ў галерэю "Каралікі"... ;)
Необычно! Спасибо за участие от блога Craftstory!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьСпасибо за участие от блога Craftstory!
ОтветитьУдалитьКсения,очень уютные, атмосферные АТС!) Спасибо, что творите вместе с блогом Татьянины сказки!)
ОтветитьУдалитьДзякую... толькі гэта не АТС, магніты... Яны такога ж памеру, што і АТС, толькі не змяшчаюць неабходнай інфармацыі... =) А як ідэю спалучыць АТС і магніты - можна паспрабаваць... =) Дзякую за натхненне!!!... =)
УдалитьКсенія, такія цудоўныя магніты, з зімовым святочным настроем! Вельмі прыгожа!
ОтветитьУдалитьДзякуй, што натхняешся паперай "Каралікі".
Дзякую... =) Папера "Каралікі" адна з маіх любімых... =) І так хочацца папрацаваць з усімі калекцыямі!!!... =) Паступова набліжаюся выканання гэтай мэты... =)
Удалить