Прывітанне... =) Як зразумела з назвы паведамлення, раскажу я вам зараз пра работу, якую зрабіла да першага этапа СП "Свята да нас прыходзіць" ад Яраслаўскага скрап-клуба... І нажаль, я не здолела зрабіць работы па этапах у час... Але вельмі хачу паўдзельнічаць... =) І у мяне ёсць яшчэ 5 дзён паспець усё зрабіць... =)
Я доўга не магла вырашыць, да якога свята буду рыхтавацца... =) Але лёс склаўся так, што нагода з'явілася сама... =) Я рыхтуюся да вяселля... =) І сёння пакажу вам запрашэнні, якія ў мяне атрымаліся... =)
Вяселле будзе святкавацца невялікай кампаніяй самых блізкіх і родных... =) Таму і запрашэнняў няшмат... =)
У аснове папера ад ТМ "Каралікі" (ліст з калекцыі "Supergirl" з "драўляным" малюнкам)... Выкарыстана вырубка "Вянок" глыбокага зялёнага колеру... Кветкі ўпрыгожаны каляровымы эмалевымі і празрыстымі кроплямі (ад Фабрыкі Дэкору) і глітэрам... =) Надпіс запрашэння зроблены ўласнаручна чорнай тушшу... =)
Вяселле адбудзецца напрыканцы красавіка, калі ўжо вясна пачынае актыўна распускацца, становіцца даволі тёпла і ўсё навокал звініць і спявае... =) Я паспрабавала ў запрашэннях перадаць прадчуванне вясны... =) Такое, як бачу яго я... =) Ці атрымалася ў мяне гэта - вырашаць вам... =)
І, непасрэдна, банер этапа... =)
На гэтым пакуль скончу расказ і пайду далей рыхтавацца да свята... =) Да сустрэчы... =)
Ксения, приветик. Очень здорово у тебя получилось, мне нравится. :) Загляни в гости :))
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Было жаданне зрабіць проста і з подыхам вясны... =)
Удалить