воскресенье, 7 мая 2017 г.

Лавандавае віншаванне... =)

Прывітанне... =)
Надвор'е за акном незразумелае: то сонейка свеціць, то дождж ідзе... =) А я сяджу дома і працягваю свае эксперыменты... =) І сёння пакажу вам лёккую, вясновую, неверагодна эстэтычную паштоўку (ва ўсялякім разе мне яна вельмі падабаецца!)... =) І як водзіцца (у мяне ў апошні час менавіта так) натхніла на яе стварэнне адразу некалькі заданняў... Якіх, раскажу пазней... ;) Спачатку пакажу саму працу... =)
 
Памеры паштоўкі 12*17 см. Фон фальгіраван, другі слой - дызайнерскі перламутравы кардон лавандавага колеру (дзве паласы рознай шырыні). Асноўны элемент - чыпборд "Букет лаванды" ад майстэрні "Вензелік". Яго я таніравала і пакрыла гарачым эмбосінгам (каляровымі чарніламі і празрыстай пудрай, а банцік ружовай з бляскам пудрай). Дапоўнілі кампазіцыю зялёны сізаль і белая сурвэтка, падобная на вязаную (эмбосін на кальцы, штамп з набора "Сурвэткі" ад Viva decor). Сэнсавую функцыю выконвае слова-віншаванне - драўляны чыпборд. Акцэнты: белыя пырскі, ружовыя і салатавыя дотсы... =)
Лавандавы колер і белая сурвэтка надае паштоўцы пяшчоты, сізаль - лёгкасці, а фальга - бляску і святочнасці... =) Запрашаю разгледзець дэталі... =)
 
 
 
 
 
 
І яшчэ раз цалкам... =)
 
А зараз пра заданні... =)
 
2. На вертыкальны паласаты фон заданне "В трэндзе палоска" ад Tempo Libero...
 
3. Выбар элементаў і матэрыялаў у паштоўцы таксама не выпадковы... Паспрыяла заданне "3 у радок: сурвэтка" ад Art Club UA. АЭ (акрамя сурвэткі са спіса неабходна выбрыць было мінімум 2, у мяне атрымалася больш): сурвэтка (штампаваная), сізаль, кветка (лаванда), зялёны колер (сізаль, досты і хвосцікі букета), надпіс...
 
4. А фальга з'явілася дзякуючы заданню "Кладзезь ідэй: фальга" ад АртКладовай...
 
5. І зазірну яшчэ ў галерэю траўня ў Майстэрню "Вензелік"... Менавіта іх чыпборд - галоўны персанаж на гэтай паштоўцы...
 
 
На гэтым я развітваюся з вамі да наступнай сустрэчы... =) Дзякую, што зазірнулі... =)

13 комментариев:

  1. Оригинальная открыточка! Спасибо, что участвуете в заданиях блога Look and Do!

    ОтветитьУдалить
  2. Классная открытка! Спасибо от блога Look and Do.

    ОтветитьУдалить
  3. Как замечательно вписалась фольга в фон открытки! Спасибо за творчество от "Арт-кладовой":)

    ОтветитьУдалить
  4. Очень интересно смотрится фоновая фольга!
    Спасибо, что творите с нами!
    С ув. Арт-Кладовая

    ОтветитьУдалить
  5. Сочно интересно и очень симпатично . Спасибо что творите с Арт-Кладовой

    ОтветитьУдалить
  6. Какая необычная и просто космическая работа!!Спасибо от "Арт-Кладовой"

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. =) Дзякую... =)Надта прыемна чытаць такіе водгукі... =)

      Удалить