четверг, 22 июня 2017 г.

СП "Адзін за ўсіх", 2 этап - старонка... =)

Прывітанне... =) Зайшла паказаць вам сваю работу да другога этапа СП "Адзін за ўсіх"... =) На гэтым этапе неабходна было зрабіць старонку... =) Шчыра кажучы, старонку рабіла трэці раз за ўвесь час, што займаюся скрапбукінгам... =) Але мне яна вельмі падабаецца і ўжо заняла сваё месца на сцяне... =) Старонка пра майго мужа і наша падарожжа ў Вільнюс... =) Ён у мяне суровы мужчына і не ахвотнік фатаграфавацца... =) Таму гэта серыя фота, дзе ён пасміхаецца - сапраўды ўдалая... =)
Для гэтага этапа я загадзя адклала ліст з жоўтымі палосамі... Вельмі хацелася сонейка, такога, што было ў той дзень... =) Але мне захацелася яго (ліст) дапрацаваць: нанесла гесса, потым праз трафарэт кубікі-пікселі (як на футболцы мужа) тэкстурнай пастай, пасля дадала колеру акварэльнымі фарбамі (блакітны, зялёны, пясчаны)... У якасці падкладкі пад фота выкарыстала белую паперу тіш'ю, палосы крафта. Дэталі ўпрыгожванняў: выразныя кветкі з калекцыі, чыпборд ад ArtisticLine, гранёныя каменчыкі ад ScrapBerry's. Фота і чып напрыканцы працы пакрыла празрыстым медыумам, а старонку наклеіла на піўны кардон... =) 
Запрашаю разгледзіць вынік... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яшчэ раз цалкам .... =)
 
 
 
Фота таго, што засталося ад калекцыі пасля двух этапаў: два кавалка лістоў з кветкамі, трохі жоўтай тіш'ю (яна не з калекціі, але я планую яе выкарыстаць), две карткі, даволі шмат выразалак і трохі чыпу з калекцыі (у каробцы)... =) Мяркую, па заканчэнні праекта не застанецца нічога... =)
 
 
З гэтай старонкай зазірну яшчэ ў заданне "Захоўваем успаміны" ад блога Scrap-тавары....
 
 
У блог CraftStory, у іх рубрыку... АЭ: кветкі... У мяне кветкі выразныя... з лістоў калекцыі... =)
 
Таксама зазірну ў галерэю ArtisticLine чэрвеня... Выкарыстала чыпборд "Сетка 04"
                                                       
                                                                                     
І напрыканцы, банер СП "Адзін за ўсіх"... =)
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да хуткай сустрэчы... =)  

9 комментариев:

  1. Чудесная страничка! Спасибо за участие в нашем СП, ждем в следующих этапах!
    ScrapMir

    ОтветитьУдалить
  2. Очень классная страничка вышла! Спасибо за участие в моей рубрике в блоге CraftStory!

    ОтветитьУдалить
  3. Прекрасная страничка! Спасибо, что творите вместе с блогом "Scrap товары"

    ОтветитьУдалить
  4. Какая яркая и позитивная работа.Спасибо за участие от Scrap Товары

    ОтветитьУдалить
  5. Какая яркая и позитивная работа.Спасибо за участие от Scrap Товары

    ОтветитьУдалить