понедельник, 3 июня 2019 г.

Маё вяртанне... Ці падарункавы канверт на вяселле... =)

Вітаю вас... тых, хто зазірне за мяне ў госці праз такі доўгі час... =) Амаль паўгады я не пісала тут... І гэта не значыцца, что я не стварала новых прац... Проста не было натхнення што-небудзь пісаць, апрацоўваць фота ... 

Але я дастаткова адпачыла і вяртаюся... =) 

І не з пустымі рукамі... А са святочным вясельным канвертам... =) Памеры канверта 11*16см. Зачыняецца на атласную стужку... Аздабляла паперай ад ТМ "Каралікі"... Ох і шмат яе ў мяне яшчэ... =) Не стаміліся? Акрамя паперы папяровая вырубка нажамі EcoPaper  і зробленная кітайскімі нажамі, фігуркі з пластыкі, сізаль і кветка... =) Святочны надпіс... =) Вось такі просты рэцэпт стварэння канверта... Самае то, как паступова вяртацца ў творчы настрой... =) 





Вось такі канверт ... Пакажу яго ў заданні "Геаметрыя" блога ScrapMan.... Прамавугольныя вырубныя центральныя рамкі... (нажэй гэтага вытворцы нажаль пакуль не маю, але спадзяюся хутка яны ў мяне з'явяцца...)  =) 
Акрамя таго зазірну ў заданне "Замуж хачу" блога ScrapMagia... Чып не вясельная праца?... =) 

Спадзяюся, вас зацікавіць мая праца... Буду чакаць вашых уражанняў у каментарыях... =) Рада, што зазірнулі!... =) Да сустрэчы!... =) 

4 комментария:

  1. Стильный и лаконичный конверт.
    Замечательное решение для денежного подарка.
    Спасибо, что творите вместе с блогом СкрапМен.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за каментарый... =) Цалкам з вамі згодна... =)

      Удалить
  2. Замечательный подарок и такой нужный!!! Спасибо от СкрапМагии!!!

    ОтветитьУдалить