Прывітанне... =)
Простая спінка альбома... =)
Другі разварот "Матуліна радасць" =) Наконт упрыгожванняў - рэцэпт той жа... Толькі ў якасці акцэнтаў дадаюцца досты (ад ФД)... =)
А ці заўважалі вы калі-небудзь, колькі можна зрабіць, калі знянацку з'явілася 5-10-15 хвілін вольнага часу? Вядома, можна гэты час проста прасядзець у сацыяльных сетках, стужках навін... і нават яго не заўважыць... Але калі у гэты вольны час пачаць рабіць што-небудзь, не заўважыш, як зробіш добрыя, значныя крокі на шляху да мэты...
А ў маім выпадку, ўчора, пакуль запланаванае на дзень адкладалася і прымушала сябе чакаць, я невялікімі крокамі дарабіла некалькі рукадзельных праектаў з катэгорыі "Недадзелы" і стала яшчэ бліжэй да мэты падцягнуць усе хвасты... =)
І зараз пакажу вам адзін з самых значных дадзеланых учора праектаў - міні альбом для хлопчыка "Наш малыш"... =) Пачат быў мо гады паўтары-два таму... І відаць чакаў, пакуль у мяне з'явіцца машынка для вырубкі і вызначаные нажы.... =)
Памеры альбома 16*16 см ( па вокладцы)... Вокладка абцягнута бавоўнай, камбініравана. Упрыгожана шыццём, карункамі, дэкаратыўнай стужкай, вырубкай і брадсамі. Назва - чыпборд, пакрыты выдкімі дотсамі ад Фабрыка Дэкору. Зачыняецца на дуэт стужак (атласная і з арганзы).
У альбоме 4 разварота. Галоўным натхніцелем на стварэнне ў свой час стаў набор паперы "Крошка-сынок" ад Mr.Painter (памерамі 15*15 см.). Дарэчы менавіта такога памера старонкі ў альбоме... =) Але альбом складаўся з фонавых лістоў (12 шт) і ўсё... ні выразалак, ні дадатковых упрыгожванныў... У выніку вокладку альбома я таксама пусціла ў справу (зусім маленькія палоскі з прынтом, невялікія выразалкі з галоўнымі героямі фонавых лістоў)...
Восемь лістоў адабрала на старонкі, з астатніх чатырох зрабіла канверты на кожны разварот альбома... =) А ў якасці ўпрыгожванняў для альбома выкарыстоўвала тэматычны чыпборд (у натуральным віглядзе і пакрыты вадкімі дотсамі ад ФД), фігуркі з фарфору, карункі і пражу з бубачкамі, падораную калісьці плотарную вырубку, выразалкі з іншых калекцый, вугалкі для фота...
Адкрывашкі для фота і канверты мацуюцца на акрылавыя празрыстыя анкеры і брадсы... У канверты можна схаваць дадатковыя фота і памятныя рэчы малога... =) На кожнай старонцы прадугледжана месца мінімум для 3-х фота 6,5*9,5 см.
Другі разварот "Матуліна радасць" =) Наконт упрыгожванняў - рэцэпт той жа... Толькі ў якасці акцэнтаў дадаюцца досты (ад ФД)... =)
Наступны разварот "Бацькаў гонар"... =) Чыпборд назва і паравозік (пафарбаваны дотсамі ад ФД)... На левай старонцы дадатковы тэг для нататак... =)
І апошні 4-ты разварот змяшчае кішэню на левай старонцы... У ёй чатыры карткі-тэга для размяшчэння фота 10*15 см, і дадатковыя вугалкі для фота... На правай старонцы ізноў канверт і разкрывашка для фота ...
Вось дарэчы і ўвесь альбом... =) Я вельмі рада, што нарэшце я яго дарабіла... =) Спадзяюся ён хутка знойдзе дом... =)
А тым часам пакажу яго ў некалькіх заданнях:
1. Дошка натхнення ад Першага беларускага... Менавіта пабачыўшы вашу дошку натхнення (а дакладней дзве ніжнія карцінкі) зноў успомніла пра гэты свой недадзел і натхнілася яго дарабіць... Натхніла каляровая гама, стужка з лістамі, леккасці і паветранасць гэтых фота-кадраў... =)
2. Заданне "Энікі-бэнікі" ад скрап-клуба Екацерынбурга... Неабходна было зрабіць дзіцячую працу... =)
3. І зазірну ў блог "Mini album makers challenge" ... Кожны раз уражваюць працы дызайн каманды... =)
І на прыканцы хацела запытаць: а ў вас ёсць недадзеланыя праекты? Як вы з імі змагаецеся? Буду рада пачытаць... =) Бо ў мяне гэта своеасаблівы квэст: адзін дараблю - два новых пачну... =)
І на гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =)
This is a truly beautiful album, perfect for the baby. Each page is a delight! The little train is just adorable and I love how you used the envelopes.
ОтветитьУдалитьThanks so much for joining in with us at Mini Album Makers this month. Anne x
Very grateful for your comment! I always try to do is not only beautiful, but also practical, capacious thing ... =)
УдалитьШчыра дзякую за ваш каментарый! Заўсёды намагаюся зрабіць не толькі прыгожую, але і практычную, ёмкую рэч... =)
Отличный альбом! Это ж сколько ото поместится!
ОтветитьУдалитьСпасибо от СКЕ!
Шчыра дзякую!!! Так, дастаткова многа фота змесціцца ў гэты невялікі альбом... =)
УдалитьХорошенький альбомчик)
ОтветитьУдалитьСпасибо за июньское настроение от Первого белорусского!
Юлія, дзякую за натхненне!.. =)
УдалитьWhat a lovely creation, beautiful colour way and I adore how you created the fabric pocket, so clever in design. Thank you for sharing and joing in with the mini album makers challenge. Best wishes Tracey (DT)
ОтветитьУдалитьVery grateful for such a warm review ... =) pocket of fabric or lace is very practical thing for the album - you can not just put a lot of photos Comments, but also some memorable things ... =) I like this method ... =)
УдалитьШчыра дзякую за такі цёплы водгук!... =) Кішэня з тканіны ці карункаў надта практычная для альбомаў рэч - можна змясціць не только много фота, але і некаторыя памятныя рэчы... =) Люблю гэты прыём... =)
Красивый альбом, вместительный!! Спасибо от блога СКЕ:)
ОтветитьУдалитьДзякую... =) Люблю не толькі прыгожая, але і практычныя рэчы... =)
УдалитьКакой замечательный альбомчик получился, милота да и только!
ОтветитьУдалитьСпасибо от Первого белорусского и Лазерскрап!
Дзякую... =) Калі ствараеш рэч для немаўляці інакш не атрымоўваецца... =)
УдалитьПо обложке подумалось "А вот тебя и нашли в капусте)" а внутри милота! И главное вместительно!
ОтветитьУдалитьСпасибо от болга СКЕ!!!
=))) Дзякую... =) Хацелася працаваць не ў звыклай блакітнай палітры, але захаваць ідэю, што альбом для хлопчыка... =)
УдалитьЧудесный миник! Спасибо за красоту от Первого белорусского Лазерскрап!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =)
УдалитьКалі немаўля падгадуецца, будзе з цікавасцю гартаць старонкі альбома. Шчыры дзякуй за ўдзел у заданні Першага беларускага.
ОтветитьУдалитьДзякую! Мяркую, так і будзе ... =)
УдалитьМаленький солнечный милаш получился) но вместе с тем и вместительный, здорово👍 спасибо за вашу милую красоту от Первого белорусского)
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую... =) Лічу, што рэчы, нават такія невялікія, павінны быць практычнымі... =) А немаўлят звычайна шмат фатаграфуюць, каб захаваць гэтыя асаблівыя моманты, якія так хутка пралятаюць... =)
УдалитьМилый альбом! Спасибо от Первого белорусского!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
Удалить