Прывітанне... =)
Што я вам зараз пакажу!!!
Гэта была замова, якая прымусіла мяне значна паламаць галаву... =) Трэба было зрабіць віншавальны mixed-media холст, но так, каб ён быў адкрыткай... =)
У чым жа цяжкасць? Па-першае: я дагэтуль халсты шчыра кажучы рабіла только 3 разы. Па-другое: палітра, элементы, якіх не павінна быць і якія неабходна выкарыстаць абавязкова, агульны настрой - было дадзена замоўцам адразу... =)
Колькі ж было эскізаў!!! Там столькі вырубкі і пластоў... =) А колькі потым пластоў грунтаў, тэкстурных паст, фарбаў, воскаў, пудры для эмбосінга... Колькі часу і спробаў, дапрацовак... =)
Але ён у выніку надта мне падабаецца!!!! Спадзяюся вы таксама адзначыце яго... =) Ну што? Паказваць? Паехалі!... =)
Грунты, медыўмы, пасты, фарбы, воскі, пудры - усё ад Фабрыка Дэкору (амаль усё)... Дарэчы фарбы ў усноўным з новых лінеек Велум і Русцік... Неверагодныя фарбы! Я ў іх закахалася!... =) Для дадатковага рэльефу нанесла на аснову яшчэ і расколіны пастай праз трафарэт... =) Па праваму краю для стварэння аб'ёму выкарыстана папера ад ТМ "Каралікі"...
Для стварэння кампазіцыі выкарыстоўвала чыпборд-тэгі, і шмат вырубкі: ад MimiCat - лісты папараці, набор "Спляту вянок", ад EcoPaper - матылі, чабор, вінтажная рамка, спіл...
У аснове кампазіцыі (акрамя тэгаў і віншавальнага надпіса) аб'ёмныя кветкі з паперы (зроблены ўласнаручна) і карункавы кветкі... =)
Не ўтрымалася і зрабіла на фоне эмбосінг залатой пудрай тэкставым карункавым штампам... =)
І ў фінале акцэнты міні-пайеткамі і белымі пырскамі... =)
Выгляд у разгорнутым відзе са спінкай... =)
Спінка больш простая, без аб'ёмных упрыгожванняў... Але яна таксама тэкстурная (трафарэты "дрэва", "расколіны"), фарбы просты акрыл і з новых лінеек... Залаты эмбосінг тэкставага штампу і белыя пырскі... =)
Унутры ўсё сціпла і проста... Светлы ільнянога колеру кардсток, карункавая кішэня, і з таго ж кардстока дадатковы ліст для раздрукоўкі пажаданняў юбіляру... =)
Вось такая праца атрымалася... =) Я ад яе ў захапленні!
Пакажу яго ў некалькіх заданнях... =)
1. Заданне "Элемен: эко + чыпборд" ад блога Інтэрніць... =) Выкарыстала чыпборд тэг...
Зазірну ў блог ArtPiaskownica, іх заданне "Зёлкі"... Сама гадую на гароде некалькі сартоў духмяных зёлак, надта люблю іх выкарыстоўваць ў гаспадарцы... І ў тым ліку люблю выкарыстоўваць зёлкі ў творчасці... =) У гэтым выпадку - вырубку зёлак... =)
І заданне "Магія матэрыялаў: акрылавая фарба і трафарэты/маска" ад блога ScrapMagia...
Спадзяюся, у вас хапіла цярпення дачытаць да заканчэння... =) На гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы... =)
Such a lovely piece! Thank you for joining us over at Art Piaskownica blog!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненне!.. =)
УдалитьMany thanks for the inspiration!..=)
Pięknie:) Dziękuję za udział w wyzwaniu Art-Piaskownicy.
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьК сожалению не смогла прочитать текст, но рассматривать фото очень интересно. Спасибо от СкрапМагии.
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за каментар!!!
УдалитьДарэчы, мовы нашы падобны... =) Асноўныя прафесійныя (творчыя) словы амаль не адрозніваюцца... Паста, грунт, воск, пудра, вырубка - так і будзе на рускай мове... Фарбы - "краски"....
Лічу, што беларуская мова надта прыгожая і незаслуджана забытая... =) Вось і намагаюся яе папулярызаваць... =) Калі якія словы незразумелыя, пытайцеся - буду перакладаць... =)