воскресенье, 23 июня 2019 г.

Серыя АТС "Водар траў"... =)

Прывітанне... =) 
У мяне для вас яшчэ адзін (пра ранейшы чытайце мінулы пост) эксперымент з новымі фарбамі ад Фабрыка Дэкору (шэбі велюр і русцік)... Шчыра кажучы, я ў гэтыя фарбы закахалася... =) 


Фон апрацаваны чорным медыўмам, пасля вольныя мазкі фарбамі (два адценні)... І літаральна адна вырубка (чабор ад EcoPaper), надпіс, складзены з літар ад PolkaDot.... Акцэнты вадкімі дотсамі ад Фабрыка дэкору... =) 


АТС атрымаліся простыя... Але яны маюць для мяне своеасаблівы настрой.... Нібы у сярэдзіну чэрвеня пасля дзённай спякоты горада прыязжаеш на лецішча... сонейка ўжо на захадзе... спякота спала.... Зямля паціху аддае набытае цяпло... і вакол неверагодны пах духмяных зёлак, і асабліва мядовы чабор... =) 



Не змагла вырашыць, на якім фоне гэтыя АТС лепш выглядаюць... =)






І ў заданні "Ура, канікулы!" блога ATC - challenge.... Маё дзяцінства і мае летнія канікулы праходзілі на лецішчы... =) Так, былі і праполка... Але былі і часіны адпачынку, калі заварвалі духмяную гарбату на зёлках і выходзілі на ганак палюбавацца заходзячым сонейкам... =) 


Спонсарам гэтага задання з'яўляецца Scrapfriend - Інтэрнет-крама тавараў для скрапбукінга, у якой можна знайсці нажы для вырубкі і паперу для скрапбукінга ўласнай вытворчасці! 


Вось такія духмяныя атрымаліся АТС, напоўненныя прыемнымі ўспамінамі... =) 
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні ад АТС і ад новых фарбаў Фабрыка Дэкору... =) Да сустрэчы!... =) 

14 комментариев:

  1. Карточки простые, но в тоже время уютные и приятные. Серия получилась полноценной. Спасибо за участие в задании. Команда блога ATC-CHALLENGE
    P.s. к сожалению не нашла упоминание о нашем спонсоре, как это было прописано в условиях.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Для мяне духмяныя зёлкі - асаблівая рэч... =)

      P.s. прашу прабачэння, выправіла... =)

      Удалить
  2. Ксения, лаконичная и изысканная серия. А краски, согласна, шикарные. Спасибо что присоединились к заданию блога АТС-challenge

    ОтветитьУдалить
  3. Ох, как же они мне нравятся! Такой контраст! Чудесная серия! Спасибо от блога ATC-Challenge

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!... =) Апошнім часам стала любіць выкарыстоўваць чорны колер ў працах... =)

      Удалить
  4. Прекрасная простота! Черные веточки оттеняют контрастом переливы фона.
    Спасибо от СкрапПуговки, Ксения.

    ОтветитьУдалить
  5. Карточки напомнили прерасные летние вечера мамином доме. когда после дачно -огородных работ, лежичь и мирно смотришь на раскаленный летний заказ через едва калыхающиеся травинки.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!.. =) Надта падобна на мае пачуцці, калі рабіла гэтыя карткі... =)

      Удалить
  6. Какие оригинальные карточки! Очень здОрово вышло! Спасибо за участие в задании от СкрапПуговки

    ОтветитьУдалить
  7. Очень понравились!!!! Такие гармоничные!! Спасибо от СкрапПуговки

    ОтветитьУдалить